Вы тут

ДАІ 24 лістапада правядзе акцыю "Кожнай машыне — зімовыя шыны!"


24 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя правядзе па ўсёй краіне Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Кожнай машыне — зімовыя шыны!”, прысвечаны тэме падрыхтоўкі аўтатранспарту да эксплуатацыі ў зімовых умовах.


Супрацоўнікі ДАІ наведаюць працоўныя калектывы, дзе нагадаюць уладальнікам транспартных сродкаў аб забароне з 1 снежня эксплуатацыі аўтамабіляў з летнімі шынамі, аб адказнасці за ігнараванне дадзенага патрабавання ПДР, аб правілах бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху ў зімовых умовах. Правядуць акцыі сярод кіроўцаў па прапагандзе выкарыстання зімовых шын.

З 1 снежня зімовая гума павінна быць устаноўлена на ўсіх колах аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны, а таксама аўтобусаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон.

Адрозніць дазволены зімой “аўтаабутак” можна па маркіроўцы ў выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе альбо знакаў “М+S”, “M&S”, “M.S”, “M S” або “All seasons”. Вышыня малюнка пратэктара зімовых шын павінна быць не менш за 4 міліметры, нагадалі ва УДАІ МУС.

За ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў, не абсталяваных зімовымі шынамі, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу да пяці дзесятых базавай велічыні (11,5 рубля).

Калі на транспартным сродку ўстаноўлены зімовыя шыны са зношаным пратэктарам, вышыня малюнка якога складае менш за 4 міліметры, такі транспартны сродак лічыцца няспраўным, а значыць, яму забаронены ўдзел у дарожным руху. Такая няспраўнасць цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да адной базавай велічыні. Паўторнае на працягу года такое ж парушэнне пацягне штраф у памеры ад 2 да 5 базавых велічынь.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.