Вы тут

У сталіцы пройдзе мабільная фотавыстава "Разам да здароўя!"


29 лістапада на плошчы каля Мінскага трактарнага завода адкрыецца фотавыстава пад адкрытым небам. Ініцыятар — Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа. Героі фотапраекта — звычайныя жыхары Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, якім змяненне ладу жыцця дапамагло не толькі ўмацаваць здароўе, але і натхніць іншых.


Ініцыятыўная група па ЗЛЖ з Паўлава, Гродзенская вобласць

— Мы расказваем рэальныя гісторыі звычайных людзей, — адзначае Таццяна СВЯТЛОВІЧ, менеджар праекта БТЧК «Далучэнне супольнасцяў у прасоўванне здаровага ладу жыцця». — Нашы героі — не медыйныя персоны, а жыхары невялікіх гарадоў і мястэчак, кожны з якіх аднойчы знайшоў у сабе сілы адмовіцца ад курэння, злоўжывання алкаголем, змяніў звычкі ў харчаванні, стаў актыўна праводзіць вольны час. 

З 29 лістапада па 17 снежня фотавыстава будзе па чарзе размешчана на пляцоўках перад буйнымі прадпрыемствамі Мінска. Адкрыццё адбудзецца 29-га каля Мінскага трактарнага завода, дзе ўдзельнікі ініцыятыўных груп БТЧК правядуць майстар-класы па скандынаўскай хадзе, арганізуюць актыўныя народныя гульні. Наведвальнікаў чакаюць конкурсы і падарункі. 3 снежня выстава пераедзе да Мінскага аўтамабільнага завода, дзе прабудзе да 9 снежня. Выніковай кропкай размяшчэння стане пляцоўка перад Мінскім заводам колавых цягачоў (з 10 па 17 снежня). Затым выстава адправіцца ў падарожжа па рэгіёнах.

Алег Стальмакоў, аг. Ходцы, Віцебская вобласць

БТЧК з 2014 года рэалізуе праект «Далучэнне супольнасцяў у прасоўванне здаровага ладу жыцця» пры падтрымцы Швейцарскага Чырвонага Крыжа і ў партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі. 14 ініцыятыўных груп па здаровым ладзе жыцця працуюць зараз у малых гарадах і вёсках Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцей. У склад ініцыятыўных груп ўваходзяць 470 чалавек рознага ўзросту, прафесійнага і сацыяльнага статусу. Яны навучаюць насельніцтва асновам прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў, ажыццяўляюць індывідуальнае суправаджэнне тых, хто імкнецца змяніць свой лад жыцця, праводзяць рэгулярныя заняткі і майстар-класы па розных відах фізічнай актыўнасці.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.