Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Ласкавы май»

МІР, 27 лістапада ў 23.10, 28 лістапада ў 0.45

Дзяўчаты ад трыццаці пяці і больш (дый і хлопцы таксама), даставайце вашы касеты і майкі з Юрам — успомніце гарачую маладосць з ім і з «Маем». Хто кажа, што не слухаў іх песні, той проста хлусіць.

На іх канцэртах былі толькі аншлагі, ад непадзеленага кахання да іх здзяйсняліся самагубствы. Фігура Міхаіла Гарбачова цямнела ў цені славы стваральніка «Ласкавага мая» — Андрэя Разіна. Выпадкова зробленая фатаграфія, дзе Разін дзіцем сфатаграфаны з сям'ёй Гарбачовых, перавярнула яго лёс. Менавіта з дапамогай яе ён стаў пляменнікам Гарбачова, перад ім расчыніліся дзверы ТБ і радыё, эстрада легла да яго ног. Разін ездзіў па дзіцячых дамах Саюза ў пошуках адораных дзяцей для сваіх груп-двайнікоў. «Ласкавы май» гастраляваў адначасова ў некалькіх гарадах, даючы штодзень па 5—6 канцэртаў. За ўсе дзесяць гадоў існавання гурта не было ніводнага не прададзенага або здадзенага білета, кожны пяты жыхар СССР пабываў на іх канцэртах.


«Свет навыварат»

«ЛАД», па выхадных

І зноў тэлепадарожжы. Гэтым разам з Дзмітрыем Камаровым — аўтарам і вядучым «Свету навыварат».

Толькі ён і аператар — вось і ўся здымачная група. Яны падарожнічаюць па розных кутках нашай планеты, дазваляючы гледачам складаць ім кампанію хоць бы праз экраны тэлевізараў і манітораў. Усё, што ім неабходна, — фотаапарат і відэакамера, у іх «багажы» — больш за 20 краін. Выбар журналістаў падае на тыя месцы, па якіх не ступала ўсюдыісная нага турыста. Вядучы знаёміцца з «тубыльцамі», жыве па новых для яго законах, спрабуе сябе ў розных рамёствах і рытуалах, рызыкоўна смакуе незнаёмую ежу. Страшна, сумна, цікава, банальна? Каб даведацца — глядзім!


«Страшная прыгажуня»

Беларусь 1, 2 снежня ў 6.30, 22.45

Чарговая гісторыя пра Папялушку, якая адбылася ў нашы дні, але з не зусім звычайным сюжэтам.

Усе ведаюць гісторыю, калі непрыгожая становіцца прыгажуняй, і пасля гэтага грабе лапатай кучу атрыманага шчасця. А вось каб наадварот... У прыгажуні Лізе мужчыны заўсёды бачылі сексуальны аб'ект, ну а змесціва душы, само сабой, справа №16. За два месяцы дзяўчына, якая мае дзве вышэйшыя адукацыі і ведае пяць (!) замежных моў (стваральнікі фільма відавочна не ў курсе, што цікавіць прыгожых дзяўчат «па жыцці»), была вымушана памяняць восем працоўных месцаў з-за дамаганняў. Спадзеючыся атрымаць годную працу і аднадзіць кавалераў, Ліза ідзе на адчайны крок і вырашае змяніць знешнасць, а менавіта — стаць страшнай. І самае дзіўнае — жыццё наладжваецца!

Загаловак у газеце: Чалавек шукае, дзе лепш

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.