Вы тут

Метэарыт "Джулія" ўпадзе на Зямлю 25 лістапада


Навукоўцы заяўляюць, што метэарыт "Джулія", заўважаны імі менш тыдня таму, упадзе на Зямлю 25 лістапада, паведамляюць канадскія СМІ. 


Метэарыт "Джулія" быў знойдзены навукоўцамі 19 лістапада, і яго не палічылі небяспечным для зямлян. Аднак пралічыўшы яго траекторыю, усё ж зрабілі выснову, што ён можа зваліцца на тэрыторыю Еўропы альбо ў Атлантычны акіян. Астраномы лічаць, што нябеснае цела не нанясе шкоды Зямлі, і не выключаюць верагоднасць, што метэарыт згарыць у атмасферы і не закране паверхню планеты.

У сваю чаргу, суполка ўфолагаў лічыць, што дадзенае касмічнае цела не з'яўляецца метэарытам. На іх думку, навукоўцы ўводзяць людзей у зман, а загадкавы касмічны аб'ект насамрэч — гэта збіты карабель прышэльцаў.

bel.sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.