Вы тут

Мытнікі перадалі ў сядзібу Нямцэвічаў камінны гадзіннік XIX стагоддзя


Старадаўні камінны гадзіннік канфіскавалі ў масквіча супрацоўнікі пункта мытнага афармлення «Дамачава». Грамадзянін суседняй краіны вёз культурную каштоўнасць без усялякіх дакументаў, нібы сучасны кітайскі электронны гадзіннік. Менавіта экспертыза назвала каштоўнасцю рэч, вырабленую ў Францыі ў ХІХ стагоддзі. Суд канчаткова вырашыў лёс кантрабанды на карысць нашай краіны.


Звычайна такія знаходкі пераязджалі ў брэсцкі музей культурных каштоўнасцяў. На гэты раз мытня вырашыла папоўніць экспазіцыю гісторыка-мемарыяльнага музея «Сядзіба Нямцэвічаў», які знаходзіцца ў Скоках пад Брэстам. Начальнік Брэсцкай мытні Аляксандр Піхун ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў гадзіннік супрацоўнікам музея. Несумненна, такая рэч магла б упрыгожваць залу, калі ў ёй танцавалі гаспадары палаца, магла быць у ёй і пазней, калі ў Скоках Троцкі вёў перагаворы з германскімі прадстаўнікамі напярэдадні падпісання Брэсцкага міру.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Экспанат у падарунак ад мытні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.