Вы тут

Бяспечная гавэнда за бюркам


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Памяце́льнік — палка, на якую прывязваюць венік.

Бяспе́чны — які нічым не пагражае.

Зухава́ты — бойкі, бравы, энергічны. У «Новай зямлі» Якуба Коласа чытаем:

Які ён важны, панаваты, выдатны, «мондры», зухаваты!

Гавэ́нда — гутарка, размова. Слова, дарэчы, з польскай мовы, дзе яно абазначае фальклорны жанр, што нарадзіўся з застольных размоў шляхцічаў.

Калю́шкі — ігліца хвойных дрэў.

Бюрка — пісьмовы стол. Параўнайце беларускае слова «бюрка» з польскім «bіurko», што значыць — стол з шуфлядкамі або шкафчыкамі.

Хоць разарвіся — 1) так гавораць, калі неабходна рабіць адразу некалькі спраў; 2) нічога не атрымліваецца, нягледзячы на старанне. Беларускія адпаведнікі: дыхнуць няма калі, хоць памры, хоць лопні. Рускі: хоть на куски разорвись.

Разлюлі-маліна — 1) вельмі добры, выключны (пра чалавека); 2) вельмі добра, надзвычайна нешта зрабіць. Беларусы яшчэ скажуць: на ўсе сто, як мае быць, на дзіва. Рускія: любо-дорого, хоть куда.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.