Вы тут

Канфіскавана 40 тон незаконна нарыхтаванага лому чорнага металу


Ва ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама паступіла інфармацыя аб тым, што на тэрыторыі вёскі Наваселле Мінскага раёна мужчына вядзе незаконную нарыхтоўку лому чорнага металу.


У рамках правядзення на тэрыторыі краін СНД комплексных мерапрыемстваў, скіраваных на супрацьдзеянне незаконнаму абароту каштоўных камянёў, каляровых і чорных металаў, супрацоўнікі ГУУС і Кастрычніцкага РУУС сталіцы выбылі па адрасе ў мэтах праверкі інфармацыі. Паведамленне пацвердзілася. У выніку быў затрыманы 36-гадовы непрацуючы жыхар Дзяржынскага раёна. Ён вёў нарыхтоўку лому чорнага металу без дзяржаўнай рэгістрацыі і спецыяльнага дазволу ў мэтах далейшага збыту на тэрыторыі Расіі. Перавозіць лом мужчына планаваў на машыне знаёмага. Усяго канфіскавана каля 25 тон лому коштам больш за 5 тысяч рублёў.

На наступны дзень барацьбіты з эканамічнымі злачынствамі выявілі яшчэ адзін факт незаконнай нарыхтоўкі лому чорнага металу на тэрыторыі вёскі Самахвалавічы. Займаўся такой дзейнасцю 34-гадовы беспрацоўны жыхар Слуцкага раёна. Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі 20 тона лому, які ў далейшым мужчына планаваў вывезці ў Расію. Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, у дачыненні да мужчын складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, кожнаму пагражае штраф у памеры ад 230 да 1150 рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.