Вы тут

«Белавія» пракаментавала інфармацыю, што з’явілася ва ўкраінскіх СМІ


Авіякампанія “Белавія” распаўсюдзіла свой каментарый у сувязі са здарэннем ва ўкраінскім аэрапорце.


“Пасадка паветранага судна, якое выконвала рэйс В2 842 па маршруту Мінск — Кіеў (аэрапорт “Барыспаль”) 22 снежня, прайшла ў штатным рэжыме. Пасля пасадкі самалёта, падчас рулення і зыходу з узлётна-пасадачнай паласы на рулёжную дарожку, пярэдняе шасі паветранага судна часткова зачапіла грунт, у сувязі з чым камандзір экіпажа прыняў рашэнне спынць рух.

Пасажыры былі дастаўлены ў тэрмінал на перонных аўтобусах для атрымання багажу і праходжання пагранічнага і мытнага кантролю. Ніхто з пасажыраў і членаў экіпажа не пацярпеў.

На дадзены момант за пасажырамі адпраўлены рэзервны борт. Час вылету з Кіева ў Мінск запланаваны ў 15.40”.

Раней некаторыя СМІ ( "Українська правда") паведамілі, што самалёт "Белавія" сышоў з паласы ў кіеўскім аэрапорце Барыспаль. 

Сяргей РАСОЛЬКА  

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.