Вы тут

Дні адкрытых дзвярэй стартуюць у БДУ 23 снежня


Ужо ў суботу, 23 снежня, дзверы перад абітурыентамі расчыніць хімічны факультэт. Госці змогуць атрымаць вычарпальную інфармацыю аб правілах і парадку паступлення, задаць пытанні кіраўніцтву, выкладчыкам і студэнтам, азнаёміцца з умовамі навучання. Дарэчы, зімовыя сустрэчы з абітурыентамі працягнуцца на хімічным факультэце і на канікулах. Тут будуць арганізаваны бясплатныя заняткі, прысвечаныя найбольш складаным пытанням школьнага курса па хіміі.


Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій прыме гасцей 26 снежня. На наступны дзень, 27 снежня, дзевяцікласнікаў і іх бацькоў чакаюць у Ліцэі БДУ. Біялагічны факультэт і факультэт даўніверсітэцкай адукацыі будуць адкрыты для ўсіх 28 снежня. Астатнія інстытуты і факультэты БДУ правядуць сустрэчы з абітурыентамі ўжо пасля навагодніх свят. Так, 3 студзеня старшакласнікаў будуць рады бачыць на факультэце сацыякультурных камунікацый. Самым насычаным днём абяцае стаць 4 студзеня, калі патэнцыяльных абітурыентаў будуць чакаць на геаграфічным, гістарычным, філалагічным, эканамічным, юрыдычным факультэтах, факультэце філасофіі і сацыяльных навук,  а таксама ў Інстытуце журналістыкі і юрыдычным каледжы. Выкладчыкі факультэтаў фізічнага, механіка-матэматычнага, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій і Міжнароднага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава сустрэнуцца са школьнікамі 5 студзеня. Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій прыме гасцей 6 студзеня, а факультэт міжнародных адносін -- 13 студзеня. Расклад дзён адкрытых дзвярэй можна знайсці на сайце ўніверсітэта.

Кожнае падраздзяленне БДУ пастаралася падрыхтаваць для абітурыентаў штосьці асаблівае. Напрыклад, на геаграфічным факультэце можна будзе наведаць унікальны, адзіны ў краіне мінералагічны музей. Фізічны факультэт прадэманструе шэраг цікавых эксперыментаў з электрафорнай машынай, апусканнем жывой ружы ў вадкі азот і лазернай ілюмінацыяй. А на факультэце радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій абітурыенты змогуць пабываць у Цэнтры кіравання студэнцкім касмічным апаратам.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.