Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«50 рэцэптаў першага»

«Беларусь 1», па выхадных

З 6 студзеня канал пакажа серыю новых выпускаў праграмы «50 рэцэптаў першага», каманда якой нядаўна пабывала ў Грузіі і цяпер плануе пазнаёміць гледачоў з каларытнай аджарскай кухняй.

За 2,5 года, якія кулінарны праект выходзіць у эфіры «Беларусь 1», яго вядучыя — Марына Кандрацьева і шэф-повары Вячаслаў Гарбатаў, Аляксандр Кірыенка і Дзмітрый Кіпень — і раней часцяком выпраўляліся ў віртуальныя падарожжы, эксперыментавалі з кухнямі розных краін свету і, выкарыстоўваючы простыя і даступныя інгрэдыенты, адаптавалі іх пад беларускія рэаліі і густы суайчыннікаў. Але ўпершыню падобная вандроўка стане рэальнай. У чатырох новых выпусках праекта вядучыя раскажуць пра сапраўднае грузінскае застолле, наведаюць батумскі рынак, пакаштуюць плады цукеркавага дрэва і мандарынавых садоў Аджарыі, а таксама прыгатуюць традыцыйныя аджарскія стравы — у печы і на вогнішчы... Гледачам рэкамендуецца ўважліва сачыць за кулінарным працэсам ды занатоўваць рэцэпты.


«Пурга»

АНТ, 7 студзеня

Сёлетняя расійская кінастужка, знятая паводле аднайменнага рамана вядомага дэтэктыўшчыка і сцэнарыста Андрэя Ківінава, расказвае пра супрацоўніка крымінальнай паліцыі Жэню, які аднойчы зрабіў няпросты выбар паміж пачуццём і абавязкам. Але нават праз год герой не можа вырашыць, што лепш: быць сумленным па каханні ці шчаслівым па разліку?

А тут яшчэ выпадкова знаёмы Дзед Мароз, сустрэты напярэдадні Новага года, падкінуў разваг, параіўшы выкупацца ў снезе і загадаць жаданне. Маўляў, яно абавязкова збудзецца, але пры адной умове: трэба цвёрда ведаць, чаго ты насамрэч хочаш. Зладзіўшы святочныя пасядзелкі ў цёплай кампаніі, Жэня разам з сябрамі загадваюць кожны сваё жаданне — і тыя насамрэч спраўджваюцца, але такім неверагодным чынам, што застаецца толькі шукаць паратунку...


«Цуды «Прывалу»

СТБ, 6 студзеня

Яшчэ адна тэлепрэм'ера, гэтым разам ад беларускіх кінематаграфістаў — выпушчаная зусім нядаўна на вялікі экран навагодняя казка для ўсёй сям'і. (Знятая яна, на хвіліначку, на рэальнай базе адпачынку ў Гродне паводле замовы аднаго з буйных прадпрыемстваў).

Героі стужкі, браты Даніла і Сяргей, збіраюцца разам з аднакласнікамі адзначыць Новы год на базе адпачынку «Прывал» і паслухаць выступленне мега-зоркі Вадзімаці. Але пасля выпадковай сваркі і бойкі адзін з братоў знікае, затое замест яго на базе раптоўна з'яўляецца... адзінарог. Якім чынам аднакласнікам удасца знайсці зніклага сябра і якую ролю ва ўсёй гэтай чароўнай гісторыі адыграе відэаблогер Каця і дзіўны стары вахцёр, стане зразумела толькі напрыканцы — але будзьце ўпэўнены: нягледзячы на сціслы экранны час, хэпі-энд, шчодра прыпраўлены гумарам і павучальнымі момантамі, у казцы здарыцца абавязкова.

Загаловак у газеце: Адценні казкі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.