Вы тут

У фінансавы эксперымент будуць уцягнутыя новыя ўстановы адукацыі


Пілотны праект па апрабацыі нарматыўнага фінансавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будзе пашыраны. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 27 снежня 2017 года №1109.

У 2018 годзе да праекта далучаюцца ўсе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў Мінску і ў Жабінкаўскім раёне. Такім чынам ў эксперыменце будуць удзельнічаць ужо 857 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 471 тысяча навучэнцаў (у 2017 годзе было 642 установы і 292,1 тысяча навучэнцаў). 


У рамках эксперымента аб'ёмы фінансавання, што накіроўваюцца на навучанне і выхаванне, "прывязваюцца" да колькасці навучэнцаў. Новы механізм прадугледжвае фарміраванне бюджэту ўстановы на падставе сярэднегадавых паказчыкаў колькасці навучэнцаў розных катэгорый (па ступенях навучання, колькасці дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і колькасці вучняў, якія наведваюць групы падоўжанага дня), нарматыву бюджэтнай забяспечанасці выдаткаў і карэктуючых каэфіцыентаў. Базавы нарматыў для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у гарадской мясцовасці, вызначаны ў памеры 1 401,2 руб у год; у сельскай мясцовасці — у памеры 3 116,51 руб. у год. Такая розніца абумоўлена спецыфікай функцыянавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці, у прыватнасці, больш нізкай шчыльнасцю насельніцтва.

Акрамя таго, звыш аб'ёму бюджэтных сродкаў, якія прадугледжваюцца на рэалізацыю пілотнага праекта, мясцовыя Саветы дэпутатаў могуць прадугледжваць дадатковыя бюджэтныя сродкі на школы. Мяркуецца, што новы механізм забяспечыць больш рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў, што ў выніку адаб'ецца і на заробках педагогаў.

Таксама будзе працягнуты і распачаты ў 2017 годзе пілотны праект па апрабацыі нарматыўнага фінансавання дзяржаўных устаноў дашкольнай адукацыі (грошы "ідуць" за выхаванцамі). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2017 г. № 1010. Прычым  праект таксама будзе пашыраны. Спіс устаноў дашкольнай адукацыі, якія ўдзельнічаюць у эксперыменце, дапоўняць установы Віцебска, Гомеля, Салігорска і Лідскага раёна. У праект будуць уцягнутыя 392 установы дашкольнай адукацыі і 67,4 тысяч выхаванцаў.

Базавы нарматыў для ўстаноў дашкольнай адукацыі у гарадской мясцовасці вызначаны ў аб'ёме 1 547,17 руб. у год на аднаго выхаванца, у сельскай мясцовасці — 1 929,0 руб. у год на выхаванца.

Да базавага нарматыву прымяняюцца карэктуючыя каэфіцыенты, якія дазваляюць ўлічваць час знаходжання выхаванца ва ўстанове дашкольнай адукацыі, спецыфіку рэалізацыі адукацыйных праграм для розных відаў устаноў дашкольнай адукацыі і розных катэгорый выхаванцаў, у тым ліку выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, выхаванцаў, якія наведваюць санаторныя групы, пункты карэкцыйна -педагогической дапамогі, басейны.

Укараненне нарматыўных метадаў фінансавання накіравана на павышэнне эфектыўнасці работы ўстаноў адукацыі. Сродкі, атрыманыя па нарматыве ў залежнасці ад колькасці выхаванцаў, не падлягаюць скарачэнню пры правядзенні ўстановамі аптымізацыйных мерапрыемстваў. Нарматыўнае фінансаванне спрыяе таксама замацаванню аб'ёмаў фінансавання адукацыі.

Асноўныя пункты абодвух дакументаў уступаюць у сілу з 1 студзеня 2018 года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.