Вы тут

Стывен Хокінг: Нас чакае клімат Венеры


Вядомы навуковец Стывен Хокінг заявіў, што кліматычныя ўмовы на Зямлі з цягам часу стануць невыносныя для людзей. Пра гэта піша лонданскае выданне Dаіlу Mаіl.


У гэтай брытанскай газеце фізік-тэарэтык сцвярджае, што планета Зямля паўторыць лёс Венеры. Паводле яго слоў, змяненне клімату прывядзе чалавецтва да вымірання, а Зямля з-за гарачыні ператворыцца ў сапраўднае пекла. Калі людзі не скароцяць выкіды парніковага газу, то з цягам часу сярэдняя тэмпература на нашай планеце дасягне 460 градусаў па Цэльсію, лічыць навуковец. Калі прагноз вучонага апраўдаецца, то чалавецтву трэба будзе шукаць сабе новую планету для жыцця.

Між іншым, эксперты NАSА лічаць, што 4 млрд гадоў назад Венера была падобная на Зямлю, мела атмасферу, акіяны і расліннасць, але па цэлым шэрагу прычын планета пазней «згарэла».

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.