Вы тут

Валютныя рэзервы Кітая павялічваюцца


Яны растуць цягам амаль года.


Валютныя рэзервы Кітая растуць 11-ты месяц запар і склалі 3,14 трлн долараў у канцы снежня 2017 года. Пра гэта сведчаць дадзеныя, апублікаваныя Народным банкам Кітая (Цэнтрабанк), перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Дадзены паказчык аказаўся трохі больш прагназуемых рынкам 3,13 трн долараў, і павялічыўся на 20,7 млрд долараў у параўнанні з папярэднім месяцам. У студзені 2017 года валютныя рэзервы Кітая ўпершыню аказаліся ніжэй адзнакі ў 3 трлн долараў, аднак дзякуючы трывалай аснове эканомікі і працяглай стабілізацыі кітайскага юаня валютныя рэзервы сталі стабільна павялічвацца з лютага. Паводле дадзеных Цэнтрабанка, у снежні залатыя запасы Кітая засталіся без змен у параўнанні з пачаткам года і склалі 59,24 млн унцый або 76,47 млрд долараў у вартасным выражэнні.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.