Вы тут

У Кобрыне з'явіліся каціныя дамы


Як вядома, адны прадстаўнікі чалавецтва агітуюць і заклікаюць рабіць гэты свет лепшым, а другія здзяйсняюць нешта канкрэтнае ў азначаным кірунку. Вось адзін прадпрымальнік у Брэсцкім раёне, які валодае піларамай, рашыў дапамагчы бяздомным сабакам, якіх у прыгараднай вёсцы нямала. І стаў выдаваць дыхтоўныя будкі ў падарунак таму, хто забірае дадому чатырохногага сябра.


А ў Кобрыне актывісты адной з арганізацый па абароне жывёл вырабілі і ўстанавілі ў горадзе каціныя дамы. Добрую справу назвалі праектам «Цёплыя домікі для бяздомных катоў». Невялікія будынкі зрабілі з еўравагонкі, кожная сцяна складаецца з двух драўляных слаёў, якія перагароджвае пенапласт. Падлогу заслалі саломай. Такім чынам памяшканне для вусатых кватарантаў атрымалася даволі цёплае.

Як успамінаюць валанцёры, спачатку было нямала скептыкаў на шляху да новай справы. Некаторыя казалі, што прыгожыя дамкі папсуюць, пакрадуць, а катоў адтуль павыганяюць. Але гараджане паставіліся з разуменнем да патрэб братоў нашых меншых. І наадварот, сталі прыносіць корм. Тым больш што іх аб гэтым ласкава папрасілі праз таблічкі, якія прымацавалі да кожнага з пяці домікаў.

На сваёй старонцы ў сетках валанцёры паведамілі, што наступнай зімой плануюць устанавіць яшчэ больш зімовых кватэр для катоў, а таксама размясцілі словы ўдзячнасці за разуменне і падтрымку старшыні Кобрынскага райвыканкама Аляксандру Зазулю і дырэктару ЖКГ Сяргею Яльцу.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Пра катоў і людзей

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.