Вы тут

104-ты мікрараён Гомеля стаў абслугоўвацца ў новым паштовым памяшканні


Жыхары Паўднёвага мікрараёна Гомеля, вядомага як 104-ы, цяпер абслугоўваюцца ў новым памяшканні аддзялення паштовай сувязі. З нязручнага кіёска яно цяпер пераехала ў будынак гандлёвага цэнтра на вуліцы Дубраўнай, 11.


Першыя кліенты атрымалі падарункі ў дзень адкрыцця, а астатнія больш чым 12 тысяч будуць наведваць пошту па меры неабходнасці. Нацыянальны аператар паштовай сувязі краіны чарговы раз падкрэсліў галоўную сваю місію: быць бліжэй да кліентаў. Плошча новага аб'екта складае каля 40 кв. м. За ўласныя сродкі прадпрыемства зрабіла поўны комплекс рамонтных работ, і зараз аддзяленне адпавядае ўсім сучасным патрабаванням. У аперацыйнай зале арганізавана два працоўныя месцы, дзе будзе ажыццяўляцца ўвесь спектр неабходных паслуг, у тым ліку і дастаўка паштовых адпраўленняў. Створаны максімальна камфортныя ўмовы як для супрацоўнікаў аддзялення, так і для кліентаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Новаму мікрараёну — новае аддзяленне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.