Так калегі пяшчотна называюць паштальёна пятага разраду Марыю Перарэжку. 21-гадовая дзяўчына працуе ў аддзяленні сувязі Петрыкаў-2 Гомельскага філіяла прадпрыемства.
У паштальёны Марыя прыйшла два з паловай гады таму. Дысцыплінаваная, старанная, акуратная... Не дзіва, што дзяўчына палюбілася і калектыву, і мясцовым жыхарам, якія наведваюць аддзяленне. У абавязках юнай работніцы — прыём падпіскі на перыядычныя выданні, продаж латарэйных квіткоў і тавараў народнага спажывання. З заданнямі Марыя спраўляецца. І нават больш. Так, план па падпісцы за мінулы год паштальён выканала на 105 працэнтаў, а тавараў паўсядзённага попыту рэалізавала на 15 працэнтаў больш за неабходны мінімум.
Начальства юную работніцу хваліць: усё ж такі падтрымлівае рэпутацыю аддзялення на высокім узроўні. А Марыя пераймае вопыт старэйшых калег і даказвае, што абслужыць на пошце хутка і з усмешкай могуць не толькі ў сталіцы.
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.