Вы тут

Мангольскі трансгуманізм


Мангольскі трансгуманізм

Каб дагадзіць як мага большай колькасці гульцоў, студыі ідуць па шляху ўніфікацыі. Усё часцей мы бачым аднатыпныя прадукты, якія адрозніваюцца хіба што якасцю графікі. Уплыў глабалізацыі не робіць іх кепскімі гульнямі. Але аднастайнасць надакучвае. Хочацца чаго-небудзь іншага. Напрыклад, трансгуманістычнай Манголіі.

 Cradle – навукова-фантастычны квэст, распрацаваны ў 2015 годзе кіеўскай студыяй Flying Cafe for Semianimals. Мы прачынаемся ў 2076 годзе, у захламленай але ўтульнай юрце пасля няўдалага трансфера свядомасці ў металічнае цела. За юртай – бясконцы стэп Манголіі. У нас  – ніводнай ідэі, як нас завуць і колькі часу прайшло. Што гэта за дзяўчына на стале і для чаго у яе лічба на грудзях? Што тут увогуле адбылося – ці адбываецца? І чаму пасярод стэпу стаіць закінуты дзівосны парк атракцыёнаў пад назвай “Сад Гербер”?

Найвялікшая асалода ад Cradle – ў паступовым аб’яднанні дэталяў. Пачынаецца з класічнага “не ведаю, хто я ці чаму я” і размытай мяжы паміж старым жыццём і яго новай формай.

Візуальны стыль гульні, у якім рэалістычнае, дэталёвае асяроддзе спалучаецца з маляўнічым, быццам бы млечным небам, зачароўвае стэпавымі пейзажамі і закалыхвае гульца падчас блуканняў па прасторах. А блукаць важна: у адносна невялікай Cradle нататак, газет, плакатаў і дыялогаў столькі, што хапіла б на дзве паўнавартасныя гульні. Без іх нельга зразумець сюжэт цалкам. Асноўныя лакацыі дзве, але кавалачкі гісторыі раскіданы па ўсім стэпе. Значную колькасць іх не знойдзеш, калі не ведаеш, дзе шукаць. Ды што там – калі не ведаеш, што ёсць што шукаць. Галоўная падказка для сумленнага гульца - “дасягненні” у Steam, ды й тыя не надта дапамогуць у пошуку шэрых лістоў сярод шэрай травы.

Такі відавочны геймдызайнавы недахоп плюс нудныя мінігульні з кубамі і доўгая хадзьба туды-сюды твор не ўпрыгожваюць. Але ўнікальны сэтынг і з любоўю распрацаваны свет чапляюць розум. Ну калі яшчэ вы пагуляеце ў трансгуманістычную Манголію будучыні? Дзе “старыя”, жоўта-чырвоныя трамваі лётаюць, з чалавечых эмоцый вырабляюць лекі, у прыручанага беркута дзірка ў грудзях, а ў дзірцы – кветка?..

Сіла Cradle – у яе светабудове, схаванай за асабістай гісторыяй. Герояў няшмат, суперажываць не атрымліваецца: яны не раскрытыя як жывыя, пульсуючыя людзі (і плоская нейтральная агучка энергіі не дадае). Але яны, цікавыя ў кантэксце, цені магчымых персанажаў, – шрубкі, і яны круцяцца.

А гулец тым часам зачытваецца артыкулам пра “нейракапіраванне” ў чарговай газетнай выразцы, якую хтосьці калісьці невядома навошта схаваў пад умывальнік.

Валерыя ДЗЯТКОВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Па выніках перамоў у Мінску яны прынялі сумесную заяву.

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.