Вы тут

З 1 сакавіка замест трамвая на вакзал будзе хадзіць аўтобус


З 1 сакавіка ў Мінску часова закрываецца рух трамваяў на ўчастку ад вуліцы Чапаева да вакзала. У сувязі з гэтым тут будзе хадзіць часовы аўтобус, паведамляе Сталічны транспарт і сувязь.


З сакавіка да верасня шлях закрыюць на рэканструкцыю, таму трамваі № 1, 4 і 7 хадзіць тут не будуць. Замест гэтага па маршруце будуць ездзіць аўтобусы № 901 "ДС Дружная - Камароўскі рынак".

У прамым напрамку яны пойдуць па вул. Талстога, пл. Мяснікова, вул. Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, З. Бядулі, Казлова, прасп. Машэрава і вул. Куйбышава. У адваротным - па вул. В. Харужай, Чырвонай, прасп. Машэрава, Казлова, Платонава, Чапаева, Першамайскай, Ульянаўскай, Бабруйскай, пл. Мяснікова і вул. Талстога.

Акрамя таго, узрасце лік трамваяў на маршрутах № 3, 6, 11. А трамвай № 11 будзе працаваць па ўсiх днях тыдня з 6 да 22 гадзін.

На рэканструкцыю трамвайных шляхоў выдаткуюць больш за 8,5 мільёнаў долараў, якія ўжо закладзены ў інвестпраграме сталіцы.

Нагадаем, нядаўна гэты адрэзак шляхоў ўжо зачынялі з 2015 года па верасень 2017-га з-за будоўлі метро.

TUT.BY

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.