Вы тут

На Хуанхэ цалкам замерз вадаспад


Тэмпература тут апусцілася да мінус 17 градусаў.


Звычайна бурлівы вадаспад Хукоуў на рацэ Хуанхэ - другі па велічыні вадаспад Кітая - гэтай зімой заціх, паколькі пакрыўся тоўстай коркай лёду, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Вадаспад размешчаны на мяжы правінцый Шэньсі і Шаньсі, рэчышча ракі ў гэтым месцы рэзка звужаецца, і бурлівыя воды зрываюцца ўніз. Вышыня вадаспаду складае каля 20 метраў. Ён знакаміты сваімі жоўтымі водамі і громападобным шумам. 

Нядаўна тэмпература паветра тут апусцілася да мінус 17 градусаў па Цэльсіі, і вадаспад пакрыўся лёдам. "У папярэднія гады вадаспад замярзаў толькі часткова, але сёлета з-за анамальных халадоў ён пакрыўся лёдам цалкам", - распавёў мясцовы фатограф Люй Гуймін, які назірае за вадаспадам Хукоў ужо на працягу 20 гадоў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.