Вы тут

У Брэсце адзначылі сотую гадавіну з дня нараджэння Машэрава


У Брэсце адзначылі сотую гадавіну з дня нараджэння дзяржаўнага дзеяча Беларусі, Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы Пятра Міронавіча Машэрава.


Пётр Машэраў працаваў першым сакратаром Брэсцкага абкама КПБ у 1955—1959 гадах. Абласны камітэт партыі тады знаходзіўся ў будынку цяперашняй адміністрацыі Ленінскага раёна. Побач з уваходам у названы будынак адбыўся невялікі мітынг памяці былога кіраўніка вобласці. У мітынгу прымалі ўдзел намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Алег Вялічка, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Мікалай Красоўскі, старшыня гарвыканкама АлякСандр Рагачук, а таксама прадстаўнікі грамадскасці, ветэраны.

Пазней удзельнікі мітынгу накіраваліся да будынка абласнога ліцэя, дзе была адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар П. Машэрава, імя якога носіць навучальная ўстанова. А ў зале пасяджэнняў адміністрацыі Ленінскага раёна прайшоў круглы стол, прысвечаны жыццю і працы вядомага дзяржаўнага дзеяча.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: У гонар 100-годдзя Машэрава

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.