Вы тут

Брэсцкага школьніка ўзнагародзілі за паведамленне аб пажары


На сходзе вучняў школы № 35 Брэста яе вучня Антона Муху адзначылі граматай абласнога ўпраўлення МНС і каштоўным падарункам.


Некалькі дзён таму пяцікласнік з бацькамі ехаў у машыне па вуліцы Суворава. Было гэта познім вечарам. Бацька ўважліва сачыў за дарогай, маці драмала на заднім сядзенні. Хлопчык заўважыў агонь на даху аднаго з дамоў прыватнага сектара і сказаў дарослым. Бацькі спачатку адмахнуліся, маўляў, здалося, вячэрнія ліхтары гараць. Але сын праявіў настойлівасць, і бацька Антона развярнуў машыну. Калі пад'ехалі да дома, дах якога быў ахоплены полымем, гаспадары нават не падазравалі, што гараць. Яны пакінулі жыллё, супрацоўнікі МНС, якіх выклікалі, хутка ліквідавалі пажар. А людзі не пацярпелі дзякуючы менавіта ўважлівасці Антона і яго неабыякавасці!

Грамату і планшэт з мабільнай праграмай «МНС Беларусі: дапамога побач» пяцікласніку ўручыў начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Канстанцін ШАРШУНОВІЧ.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Антона ўзнагародзілі за чуласць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.