Вы тут

Мінфін правядзе продаж новага выпуску валютных дзяржаблігацый


Міністэрства фінансаў Беларусі 6 сакавіка правядзе аўкцыён па продажы дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, для фізічных і юрыдычных асоб выпуску нумар 247, паведамілі ў прэс-службе ведамства.


Аб'ём выпуску - адкрыты. Намінальная вартасць адной валютнай аблігацыі - 1 тыс. еўра. Стаўка працэнтнага даходу ўстанаўліваецца на ўвесь тэрмін абарачэння валютных аблігацый у ходзе правядзення аўкцыёну. Тэрмін абарачэння валютных дзяржаблігацый складзе 2 263 дні. Дата іх пагашэння - 16 мая 2024 года.

У паведамленні, размешчаным на сайце Мінфіна, прыводзяцца даты выплат даходу па 12 працэнтных перыядах.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.