Вы тут

Якія правілы трэба выконваць, каб не замерзнуць


З устанаўленнем марознага надвор'я штодзень у медыцынскія ўстановы па ўсёй краіне звяртаецца каля 30 чалавек з халадовымі траўмамі і каля 300 — з галалёднымі.


У сталіцы ў апёкавае аддзяленне Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД) было шпіталізавана з пачатку ўстанаўлення такіх нізкіх тэмператур усяго чатыры чалавекі.

— Для Мінска гэта невялікія лічбы, — каментуе загадчык апёкавага аддзялення БХМД Дзмітрый Мазалеўскі. — У асноўным халадовыя траўмы атрымліваюць асацыяльныя асобы, якія злоўжываюць алкаголем. Гэтым разам пацярпелыя звярнуліся своечасова, таму ім не спатрэбіліся аперацыі і ампутацыя.

Але часам здараецца і па-іншаму. Медык успамінае, як некалькі гадоў таму мужчына катаўся на лыжах за горадам, моцна замерз, пакуль дабіраўся да электрычкі. А дома прыняў гарачую ванну, выбрацца з якой самастойна ўжо не змог. У выніку прыйшлося ампутаваць галёнку і кісці рук, мужчына стаў інвалідам першай групы. Таму першую дапамогу з халадовымі траўмамі важна аказваць правільна. Тут трэба памятаць некалькі момантаў.

Паколькі такія нізкія тэмпературы тояць небяспеку для нашага жыцця, найперш пажадана звесці да мінімуму знаходжанне на адкрытым паветры. Калі працуеце на вуліцы, важна заходзіць у цёплае памяшканне і заставацца там да поўнага сагравання. Апранацца трэба ў некалькі слаёў. Дастатковую цеплаізаляцыю створаць тры слаі. Праўда, калі вы цёпла апранутыя, фізічную актыўнасць пры гэтым трэба зменшыць, бо ў вільготным ад поту адзенні рызыка атрымаць халадовую траўму павялічваецца. 80—90 % пераахаладжэнняў атрымліваюць людзі ў стане алкагольнага ап'янення: перыферычныя сасуды ад яго расшыраюцца і кароткачасовы эфект сагравання абарочваецца хуткай стратай целам цяпла. Таму ад алкаголю лепш адмовіцца. Кіроўцы аўтамабіляў, асабліва калі плануюць ехаць на далёкія адлегласці, павінны заўсёды мець на ўвазе, што ў маразы аўто можа зламацца. Таму важна запасціся цёплым адзеннем, зараджаным мабільным тэлефонам і прадугледзець спосабы ўласнай эвакуацыі, а калі аўтамабіль спыніўся на трасе, звяртацца да знаёмых ці ў экстранныя службы.

Перамясціўшыся ў цёплае памяшканне, важна памятаць, што нельга падстаўляць рукі пад гарачую ваду ці ставіць ступні на батарэю, бо менавіта праз такія сітуацыі замерзлыя тканкі і гінуць. Адагравацца трэба паступова. Замерзлыя канечнасці трэба захутаць цёплым адзеннем, выпіць цёплае (не гарачае!) пітво. Калі пацярпелы не адчувае палёгкі, трэба звяртацца па медыцынскую дапамогу. Своечасовы візіт у медыцынскую ўстанову зможа выратаваць канечнасці ад ампутацыі.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: ...І тры слаі адзення

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Гродне завяршаецца першы этап рэстаўрацыi Старога замка

У Гродне завяршаецца першы этап рэстаўрацыi Старога замка

Стары замак нiколi не меў завершанага выгляду. Яго неаднаразова аднаўлялi i рэканструявалi, таму яго архiтэктура ўтрымлiвае ў сабе стылi некалькiх эпох.

Грамадства

Непаўналетнiя ў крымiнальным працэсе: практычныя нюансы

Непаўналетнiя ў крымiнальным працэсе: практычныя нюансы

Пра асаблiвасцi абароны правоў дзяцей-правапарушальнiкаў (затрыманне, прымяненне мер стрымлiвання, следчыя дзеяннi) расказалi эксперты падчас аднаго з вэбiнараў, якiя сумесна з Рэспублiканскай калегiяй адвакатаў Дзiцячы фонд ААН (ЮНIСЕФ) у Беларусi арганiзаваў яшчэ летам. 

Грамадства

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Каб паглядзець, што тут рыхтуюць да свята і якімі салодкімі навінкамі збіраюцца здзіўляць беларусаў.