Вы тут

Кампанія акумулятарных злодзеяў затрымана ў Кобрынскім раёне


У Кобрынскім раёне супрацоўнікі ДАІ затрымалі кампанію акумулятарных злодзеяў, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.


Інспектары ДАІ Кобрынскага РАУС раніцай 12 сакавіка на ўезьдзе ў райцэнтр спынілі аўтамабіль "Фольксваген Гольф". Машына была моцна загружаная, чым і прыцягнула ўвагу праваахоўнікаў. Пры вобшуку яны выявілі 13 акумулятарных батарэй. Па словах кіроўцы і двух пасажыраў, акумулятары, якія былі ў выкарыстанні, яны набылі ў знаёмага і везлі іх здаць на лом. Аднак вонкавы выгляд грузу і паводзіны уладальнікаў выклікалі падазрэнне. Мужчыны былі дастаўлены ў РАУС для правядзення праверкі.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што акумулятарныя батарэі ноччу былі выкрадзены ў аднаго з сельгаспрадпрыемстваў рэгіёна. Затрыманымі аказаліся жыхары Камянецкага і Кобрынскага раёнаў. Заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.205 КК (крадзеж). Адзін з фігурантаў раней судзімы за крадзеж і хуліганства.

У цяперашні час супрацоўнікі міліцыі высвятляюць дачыненне падазраваных да здзяйснення падобных злачынстваў на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.