Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь


Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

З Асноўным Законам, які замацаваў важнейшыя прынцыпы ўладкавання грамадства і дзяржавы, звязана рэалізацыя такіх каштоўнасцяў, як законнасць, роўнасць, справядлівасць і народаўладдзе.

Умацаванне суверэннай дзяржаўнасці, дасягненне грамадскай згоды і сацыяльна-палітычнай стабільнасці непарыўна звязаны з канстытуцыйным правам беларускага народа вызначаць свой лёс і прымаць найбольш важныя рашэнні.

Упэўнены, што і ў далейшым удасканаленне канстытуцыйнай дэмакратыі, якое адпавядае сучасным патрэбнасцям развіцця Рэспублікі Беларусь, павінна будавацца ў першую чаргу з улікам інтарэсаў як асобнага чалавека, так і грамадства ў цэлым.

Шчыра жадаю ўсім суграмадзянам здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць нашай Радзімы.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Законнасць, роўнасць і народаўладдзе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.