Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Арлет»

МІР, 23 і 24 сакавіка

Афіцыянтка прыдарожнай забягалаўкі Арлет спакойна жыве ў глыбокай французскай правінцыі, не ведаючы, што над яе галавой ужо збіраюцца хмары. Справа ў тым, што яе памерлы бацька, уладальнік сеткі казіно, пакідае вялікую спадчыну, якую прагне захапіць мафія.

Каб не ўпусціць вялікія грошы, кардыналы гульнявога бізнесу вырашаюць выдаць Арлет замуж за свайго чалавека — альфонса Фрэнка. Той актыўна заляцаецца да работніцы грамадскага харчавання і хутка заваёўвае яе сэрца, уключаючы сваё абаянне напоўніцу. Інакш і нельга, бо ў выпадку няўдачы ён сам пазбавіцца жыцця. Але непадробная шчырасць «кліенткі» ў спалучэнні з яе ж эксцэнтрычнасцю таксама глыбока кранаюць яго...


«Місія Дарвіна»

«Беларусь 2», 24 і 25 сакавіка

Аднойчы пяцігадовы сын рэжысёра Хойта Йітмена-малодшага прынёс дадому марскую свінку і сказаў, што было б крута, калі б жывёлінка магла размаўляць і стаць сапраўдным салдатам. Іншы пасмяяўся б і забыў, а рэжысёр — зняў мілую сямейную камедыю пра суперкаманду «пухнатых і бязлітасных», якая працуе на ўрад ЗША.

Спецпадраздзяленне марскіх свінак пад кіраўніцтвам капітана Дарвіна атрымлівае заданне здабыць сакрэтныя звесткі пра новую вынаходку генія-вучонага. Аднак з першага разу выканаць місію не ўдаецца, і Зямлі пагражае нашэсце перапраграмаванай бытавой тэхнікі, што нападае на сваіх гаспадароў. Але пасля мноства пабегаў, пагоняў і неверагодных прыгод героям удаецца папярэдзіць катастрофу.


«Верныя сябры»

АНТ, 25 сакавіка

Некалі жылі на маскоўскай ускраіне тры сябры: Сашка — «кашэчы Пан», Борка — «Чыжык» і Васька — «Індык». Праз 30 гадоў першы стаў прафесарам-жывёлаводам Лапіным, другі — вядомым хірургам Чыжовым, а трэці — акадэмікам архітэктуры Васілём Ністратавым. Менавіта яго, вечна занятага ў высокіх кабінетах, верныя сябры «выкрадаюць», каб выканаць дадзенае адзін аднаму абяцанне сплавіцца па рацэ на плыце. А ў падарожжы кожнаму з іх давядзецца праявіць сябе... І хоць у фільме досыць штучнай сатыры і «ідэалагічна правільных» сюжэтаў (а якая стужка без гэтага змагла б трапіць на экраны ў 50-я ?), «Верныя сябры» сталі не толькі адным з лідараў пракату ў 1954-м, але і любімай камедыяй соцень тысяч гледачоў.

Загаловак у газеце: «Разгрузачныя» кінадні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.