Вы тут

МЗС Беларусі накіравала запыт Літве з нагоды надгляду беларускі


Літоўскаму боку накіраваны афіцыйны запыт з нагоды сітуацыі з надглядам беларускай грамадзянкі ў аэрапорце Вільнюса.


Беларускую грамадзянку Вераніку Кошар затрымалі ля трапа самалёта 16 сакавіка ў Вільнюсе. Яе падазравалі ў транспарціроўцы наркотыкаў. У выніку жанчына перажыла не толькі ператрусы, але яшчэ і эндаскапію, МРТ і некалькі рэнтгенаўскіх даследаванняў. Толькі пасля гэтых працэдур беларуску адпусцілі і папрасілі прабачэння.  

Літоўскі бок пацвердзіў, што Вераніка Кошар была затрыманая ў аэрапорце. У Літве пачата ўнутранае расследаванне інцыдэнту. Беларуска, якую ў Вільні прынялі за наркакур'ера, прайшла ўсе кругі пекла.  

Пацярпелая падарожніца распавяла, што з ёй ужо звязаліся прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства замежных спраў Беларусі, а таксама прадстаўнік пасольства нашай краіны ў Літве.

sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.