Вы тут

Кітай наладзіў супрацоўніцтва са 158 краінамі


Прарывы ​​дасягнуты ва ўзаемадзеянні ўнутраных раёнаў з Сянганам, Аамэнем і Тайванем.


Кітай наладзіў супрацоўніцтва са 158 краінамі па навукова-тэхнічных праектах і прыняў удзел больш чым у 200 міжнародных арганізацыях і шматбаковых механізмах ў навукова-тэхнічнай галіне. Пра гэта заявіў міністр навукі і тэхналогій КНР Вань Ган, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

У гэтай сферы прарывы ​​таксама былі дасягнуты ў супрацоўніцтве ўнутраных раёнаў краіны з Сянганам, Аамэнем і Тайванем, падкрэсліў міністр на прэс-канферэнцыі Прэс-канцылярыі Дзяржсавета КНР. У 2017 годзе колькасць кітайцаў, якія з'яўляліся выканаўчымі членамі міжнародных навукова-тэхнічных арганізацый, склала 280 чалавек, што амаль на 70 працэнтаў больш, чым ў 2016 годзе. Пры гэтым каля паловы з іх занялі або зоймуць пасады прэзідэнта або віцэ-прэзідэнта адпаведных арганізацый, сведчаць дадзеныя Кітайскага навукова-тэхнічнага таварыства. 

Пытанням навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва надавалася шмат увагі падчас Форуму высокага ўзроўню па міжнароднаму супрацоўніцтву ў рамках "Пояса і шляху" щ Пекіне, Ханчжоўскага саміту G20 і Сямэньского саміту БРІКС, адзначыў Вань Ган.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.