Вы тут

Сланы паселіліся ў Чанчжоу


Жывёл прывезлі з Зімбабвэ.


Шэсць афрыканскіх сланоў прайшлі каранцінную праверку і неўзабаве паселяцца ў сафары-парку ў горадзе Чанчжоу (правінцыя Цзянсу, Усходні Кітай). Пра гэта паведаміла мясцовае карантыннае  ўпраўленне, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Афрыканскія сланы - чатыры самкі і два самца - упершыню прывезены ў правінцыю Цзянсу. Жывёлы нарадзіліся ў Зімбабвэ і цяпер ім па 3-4 гады. Папуляцыя афрыканскіх сланоў сур'ёзна скарацілася з-за дзейнасці браканьераў, якія жорстка забіваюць іх дзеля слановай косці. Акрамя гэтага, памяншаецца прыродны арэал пражывання гэтых жывёл. 

У свеце налічваецца не больш за 500 тыс. афрыканскіх сланоў, каля 1/6 часткі з якіх жыве ў Зімбабвэ. Яны часта перасоўваюцца групамі па кантыненце, ускладняючы жыццё мясцовых жыхароў, якія спрабуюць абараніць сваю маёмасць. 

"Мы спадзяемся ўнесці пазітыўны ўклад у ахову сланоў, падаўшы ім больш камфортныя ўмовы пражывання", - адзначыў супрацоўнік упраўлення Лі Дунмін. Каб дапамагчы сланам хутчэй адаптавацца да новых умоў, карантыннае ўпраўленне горада Чанчжоу і работнікі парку супрацоўнічалі па пытаннях транспарціроўкі, каранціну і вырошчвання сланоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.