Вы тут

Уводзяцца сезонныя абмежаванні нагрузак на рэспубліканскіх дарогах


Міністэрства транспарту і камунікацый з 25 сакавіка па 20 красавіка ўводзіць сезонныя абмежаванні нагрузак ад 6 тон да 9 тон на адзіночную вось аўтамабіляў на некаторых участках рэспубліканскіх дарог.


Гэта прадугледжана пастановай Мінтранса №5 ад 26 лютага 2018 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пастанова "Аб увядзенні ў 2018 годзе часовых абмежаванняў нагрузак на восі транспартных сродкаў, самаходных машын у адносінах рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстання" змяшчае поўны спіс дарог, дзе 25 сакавіка — 20 красавіка будуць дзейнічаць абмежаванні нагрузак на вось. У дакуменце таксама прыведзены пералік платных аўтадарог і іх участкаў, на якія абмежаванні не распаўсюджваюцца. У іх ліку М1/Е30 Брэст (Казловічы) — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі), М2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт “Мінск”, М4 Мінск — Магілёў.

Летні перыяд будзе доўжыцца з 21 мая па 31 жніўня. У гэты час максімальна дапушчальная нагрузка на адзіночную вось складзе не больш за 6 тон на рэспубліканскіх дарогах з асфальтабетонным пакрыццём з 11.00 да 20.00 уключна пры дзённай тэмпературы паветра вышэй за 25 градусаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.