Вы тут

У Мінску 23 сакавіка адкрыецца выстава "Абожанае цела"


23 сакавіка а 18 гадзіне ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адкрыецца выстава "Абожанае цела", створаная па выніках Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча).


Фота Дар'і СПЕВАК

Хрысціянскае мастацтва ў цэнтры сваіх інтарэсаў ставіць Уцелаўленне – перадачу вобразу нябачнага Бога не праз рэалістычнае адлюстраванне рэчаіснасці, але праз пошук значэнняў. Як найбольш праўдападобна перадаць прысутнасць Бога пры дапамозе "інструментаў" жывапісу? Ці кадыфікаваная іканаграфічная мова ўсё яшчэ з’яўляецца адпаведным сродкам, гэта значыць, зразумелым для сучаснікаў? Ці існуе і дзе знаходзіцца мяжа пошукаў іканапісца для паказу Уцелаўлення? Гэта ўсяго некалькі пытанняў, на якія шукалі адказ удзельнікі ІХ Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы.

Сёлета вераснёвы пленэр сабраў больш як 40 мастакоў з Польшчы, Украіны, Беларусі, а таксама ўпершыню ўдзельнічаў мастак з Румыніі.

– Два тыдні прыбывання ў цэнтры "Сарэпта" – гэта, з аднаго боку, магчымасць прэзентацыі сваёй творчасці ў больш шырокім кантэксце, разам з мастакамі, якія займаюцца рэлігійнай тэматыкай; з іншага – досвед фунцыянавання ў супольнасці, натхнёнай сілай уваскрэслага Хрыста. Гэта, у дадатак да працы, удзел у штодзённай еўхарыстыі і доўгія начныя размовы з сябрамі і святарамі, – расказалі арганізатары.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.