Вы тут

Кітайцы прадэманстравалі беспілотны танк


Баявая машына знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі.


У адной ваеннай праграме на Цэнтральным тэлебачанні Кітая было расказана, як працуе кітайскі беспілотны танк, які на дадзены момант яшчэ знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

На відэа было бачна, што вайсковец сядзіць перад кансоллю і кіруе рулём, а змешчаны недалёка ад яго баявы танк выконвае розныя ўказанні, такія як рух наперад і рух заднім ходам. Усё выглядае як у відэагульні. Галоўны рэдактар ​​кітайскага спецыялізаванага часопіса «Tank and armoured venicle» ( «Танкі і бронемашыны») Лю Цзіншань адзначыў, што баявы танк тыпу 59 уяўляе сабой самы распаўсюджаны тып танка, які знаходзіцца на ваеннай службе ў Кітаі, і падвяргаецца інтэнсіўнай мадэрнізацыі і паляпшэнню. Большасць танкаў тыпу 59 знаходзіцца ў працоўным стане і здольныя далей служыць на працягу доўгага перыяду. Калі з дапамогай тэхналогій штучнага інтэлекту можна ажыццявіць беспілотнае кіраванне, то вялікая колькасць танкаў тыпу 59 могуць быць перабудаваны, а на іх базе створаны беспілотны браніраваны танкавы атрад. 

Аднак, як паведаміў Лю Цзіньшань, з-за складанасці баявога поля, каб беспілотныя танкі змаглі атакаваць варожую пазіцыю і забяспечыць агнявую падтрымку, трэба ўвесці ў сістэму велізарны аб'ём інфармацый баявога поля ў рэальным часе. Ім трэба хутка распазнаць свае мэты. Тэхнічныя цяжкасці ў гэтай сферы аказваюцца складаней, чым у распрацоўцы беспілотных лятальных апаратаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.