Яны абмеркавалі падрыхтоўку да першага форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які адбудзецца ў кастрычніку ў Гомелі. Яшчэ адной тэмай тэлефоннай размовы лідараў дзяржаў сталі Дні культуры Украіны, правесці якія запланавана ў Беларусі з 7 па 20 ліпеня. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным інтэрнэт-партале Прэзідэнта Беларусі.
Дні культуры Украіны прыпадуць на дзве значныя падзеі ў культурным жыцці Беларусі — свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») і міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У праграмы абодвух свят будуць уключаны выступленні і канцэрты ўкраінскіх артыстаў.
Акрамя таго, размова паміж прэзідэнтамі ішла аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеянні ў розных галінах. У тым ліку разгледжаны ход рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых на найвышэйшым узроўні падчас узаемных візітаў лідараў дзвюх краін, якія адбыліся раней.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.