Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Той, хто чытае думкі (Менталіст)»

АНТ, з 2 красавіка

16-серыйная расійская адаптацыя амерыканскага дэтэктыва «Менталіст» расказвае пра псіхолага, фізіянаміста і былога экстрасенса Данііла Раманава, які зрабіў кар'еру ў папулярным тэлешоу. Але нечакана ён адмаўляецца ад кар'еры і грошай, бо ў жыцці з'яўляецца больш важная справа: працуючы кансультантам у аддзеле расследаванняў, знайсці і адпомсціць забойцу сваёй сям'і. А дапамагае яму на гэтым шляху абаяльная Кацярына — начальніца, напарніца, а потым і прадмет рамантычнага інтарэсу, якая настолькі верыць у нестандартныя метады менталіста, што часта рызыкуе ўласнай кар'ерай.

Што адметна, галоўнага героя ў расійскай версіі сыграў ізраільскі акцёр Ехезкель Лазараў, які зусім не гаварыў па-руску. На здымках з дапамогай аўдыясуфлёра ён проста паўтараў тэкст, што чуў у навушніках. На думку рэжысёра, такі ход зрабіў больш пераканаўчым вобраз генія крыху не ад гэтага свету.


«Як у рэстаране»

МІР, 8 красавіка

Стваральнікі новай кулінарнай праграмы абяцаюць раскрыць гледачам сакрэты сусветна вядомых шэф-повараў і сапраўдных рэцэптаў, а таксама хітрыкі і тонкасці прыгатавання нават самых вытанчаных рэстаранных страў. «Мы пакажам тое, што повары пакідаюць за зачыненымі дзвярыма кухні!» — інтрыгуюць аўтары і намякаюць, што пасля ўважлівага прагляду праграмы «Як у рэстаране» гледачы змогуць прыгатаваць амаль тое самае на дамашняй кухні. Але ўсе падрабязнасці кулінарнага тэлепраекта пакуль што трымаюцца ў сакрэце.


«Агонь, вада і ржавыя трубы»

«РТР-Беларусь», 8 красавіка

Гераіня леташняй меладрамы Кацярына Удальцова — правінцыялка, якая шмат гадоў жыве ў Маскве і трымае краму гатовага адзення. Але крама трапляе ў праграму зносу незаконных пабудоў каля метро, і жанчына губляе ўсё, дзеля чаго працавала. Яна вяртаецца ў родны гарадок — а там дамы на роднай вуліцы знаходзяцца ў аварыйным стане, а супрацоўнікі мясцовай жыллёва-вытворчай гаспадаркі (ЖВГ) нават не варушацца, каб штосьці змяніць.

З нерастрачаным імпэтам Кацярына кідаецца ў бой, даходзіць да мэрыі і нечакана атрымлівае прапанову самой узначаліць ЖВГ. Але неўзабаве яна даведваецца, куды шмат гадоў знікалі грошы, якія дзяржава вылучала на капітальны рамонт жылля, і з жахам разумее, што сама стала часткай злачыннай схемы...

Загаловак у газеце: Старыя тэмы на новы лад

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.