20 Верасень, чацвер

Вы тут

Свята, напоўненае любоўю


Велiкоднае пасланне мiтрапалiта Мiнскага i Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi, архiпастырам, пастырам, дыяканам, манахам i ўсiм верным дзецям Беларускай Праваслаўнай Царквы.


Нябёсы дастойна няхай весяляцца,

i зямля няхай радуецца,

i няхай святкуе ўвесь свет, бачны i нябачны,

бо паўстаў Хрыстос — радасць вечная.

Трапар 1-й песнi Пасхальнага канона

Дарагiя i ўзлюбленыя ў Госпадзе сабраты архiпастыры, высокашаноўныя прасвiтары i дыяканы, богалюбiвыя iнакi i iнакiнi i ўсе верныя дзецi Беларускай Праваслаўнай Царквы!

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

З Пасхальным лiкаваннем, якое перапаўняе сэрца, i светлай радасцю аб Уваскрэслым Госпадзе нашым Iiсусе Хрысце вiтаю вас у гэты вялiкi i светаспасiцельны дзень. У словах гэтага дзiвоснага воклiчу — аснова жыцця, якое перамагло смерць i тленне, дар надзеi i любовi, крынiца нашай веры.

Уваскрэсенне Хрыстова — гэта трыумф любовi Бога да Свайго стварэння — чалавека, трыумф Божай любовi да кожнага з нас, любовi, якая вызвалiла нас ад улады дыявала. Апостал Iаан Багаслоў, пацвярджаючы гэтую думку, сведчыць, што «не мы ўзлюбiлi Бога, а Ён узлюбiў нас i паслаў Сына Свайго як умiласцiўленне за грахi нашы» (1 Iн. 4:10), Сына Божага, Якi пакутаваў дзеля нас i нашага спасення.

Кожны чалавек, нават самы апошнi грэшнiк, знаходзiць сёння надзею на спасенне, бо i ён адкуплены каштоўнай крывёю Iiсуса Хрыста. Але каб успрыняць плады гэтага вялiкага Адкуплення, трэба мець веру — такую, якая здольна поўнасцю змянiць наша жыццё. Для таго, хто веруе, усё магчыма, калi вера яго — шчырая, сардэчная (пар. Мк. 9:23). Гасподзь, Якi ёсць «уваскрэсенне i жыццё», абяцае таму, хто веруе ў Яго, што калi ён i «памрэ, будзе жыць... кожны, хто жыве i веруе ў Мяне, не памрэ давеку» (Iн. 11:25-26).

Ад гэтага часу цемра граху i смерцi, якая аддзяляе чалавека ад Бога, знiшчана ўсёпераможнай сiлай i благадаццю Хрыстовага Уваскрэсення. Божым Промыслам чалавеку падаравана iсцiнная свабода, магчымасць адраджэння ад смерцi да жыцця, магчымасць праабражэння. Праз Уваскрэсенне Хрыстова чалавек атрымаў Божы дар i сiлу лячыць сваю прыроду i ўзыходзiць да богападобнай годнасцi.

Зараз кожны можа змянiць сваё жыццё, iдучы шляхам Евангельскiм, можа, абнавiўшыся i аднавiўшы ў душы стан мiру i любовi — «Царства Божага», якое «ўнутры вас» (Лк. 17:21), быць усыноўленым Богу. Гасподзь заклiкае нас: «Прыйдзiце, благаславёныя Айца Майго, прымiце ў спадчыну Царства, угатаванае вам ад стварэння свету» (Мф. 25:34).

Пасля Свайго Уваскрэсення Iiсус Хрыстос, Подзвiгазаснавальнiк нашага спасення, кажа тым, хто прыйшлi да Яго магiлы: «Радуйцеся!» (Мф. 28:9), святыя апосталы паўтараюць услед за Бажэственным Настаўнiкам: «Заўсёды радуйцеся!», «Радуйцеся заўсёды ў Госпадзе!», таму што для верных прызначана на нябёсах найвялiкшая радасць i ўзнагарода (пар. 1 Фес. 5:16; Фiл. 4:4). Гасподзь абяцае, што ў жыццi вечным усе верныя Хрысту ўвойдуць «у радасць Гаспадара» свайго (Мф. 25:21).

Гэтая «радасць у Госпадзе» мае духоўную прыроду, бо падаецца благадаццю Святога Духа. Але пры гэтым мы не павiнны ўтрымлiваць гэты дар у сабе, скрываць яго, бо, пазнаўшы Пасхальную радасць, мы не можам не падзялiцца ёю з нашымi блiжнiмi, з тымi, хто нас акружае, «радуючыся з тымi, хто радуецца» (Рым. 12:15).

Мы з вамi зноў сталi ўдзельнiкамi вялiкай падзеi ўсяленскага значэння! Хрысцiяне вось ужо каля дзвюх тысяч гадоў у днi нi з чым не параўнальнай Пасхальнай радасцi пацвярджаюць яе iсцiннасць воклiчам: ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

У сённяшнюю эпоху, калi iмкненнi многiх людзей абмежаваны iмгненнымi клопатамi i турботамi, мiтуснёй, калi яны часта не задумваюцца (а хтосьцi i проста забывае) пра самае галоўнае — пра спасенне душы, пра добрае Прамысленне Божае, — асаблiва важна асэнсоўваць гiсторыю чалавецтва ў святле Уваскрэсення Хрыстовага, вучыцца ўсведамляць любоў Тварца, прамудрасць i розум Божы (пар. Рым. 11:33), якi вядзе чалавецтва па шляху спасення.

Гасподзь Сваiм Уваскрэсеннем даруе кожнаму, хто паверыць Яму i пойдзе ўслед за Iм, моц цялесных i духоўных сiл у служэннi Яму, Святой Царкве, Бацькаўшчыне, блiжнiм i грамадству ў цэлым. Гасподзь дапамагае ўкаранiць у нашых сэрцах Евангельскiя каштоўнасцi — любоў да Бога i блiжнiх, дух мiласэрнасцi i мiру, бо гэта — залог духоўнага перамянення свету, якое пачынаецца ў нашай душы i ў нашым сэрцы.

Уваскрэсенне Хрыстова адкрывае чалавецтву сэнс жыцця на зямлi, раскрывае тайну Божага Прамыслення праз падзеi, якiя адбываюцца вакол нас, i заклiкае мець цвёрды намер трымацца запаведзяў Гасподнiх. Уваскрэслы Спасiцель заклiкае нас вызначыць сваю жыццёвую пазiцыю i працаваць з поўнай аддачай сiл i здольнасцяў на славу Божую i дзеля спасення сваёй душы. Iдучы Евангельскiм i спасiцельным шляхам, мы, натхнёныя i ўмацаваныя благадаццю Святога Духа, будзем здольнымi саграваць хрысцiянскай любоўю i цяплом сваiх сэрцаў i тых, хто жыве побач з намi, хто мае патрэбу ў нашым клопаце, хто пакутуе i смуткуе, хто перажывае жыццёвыя цяжкасцi i праблемы.

Царква заклiкае ўсiх нас дзялiцца радасцю сённяшняга Пасхальнага свята i, шчыра падтрымлiваючы адно аднаго, не толькi сёння, а ва ўсе днi нашага жыцця ўзрастаць у веры, надзеi i любовi.

Напаўняючыся радасцю аб Хрысце Уваскрэслым, зноў i зноў вiншую ўсiх вас са светлазарным святам Уваскрэсення Хрыстовага i ад усёй душы вiтаю светаспасiцельным i радасным дабравесцем:

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

САПРАЎДЫ ЎВАСКРЭС ХРЫСТОС!

Павел, мiтрапалiт Мiнскi i Заслаўскi, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Толькі Ньютан і толькі хардкор! 

Культура

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Іх стварылі ў гонар прадпрыемстваў, якія паспяхова функцыянавалі ў дарэвалюцыйны час.

Грамадства

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Не выяўлены гіганцкі баршчэўнік пакуль толькі ў Брагінскім, Нараўлянскім і Лельчыцкім раёнах Гомельшчыны.

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.