Праваслаўным хрысцiянам Беларусi.
Дарагiя суайчыннiкi!
Шчыра вiншую вас са светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!
Святы Вялiкдзень сiмвалiзуе перамогу жыцця i аб'ядноўвае людзей, для якiх маральнымi арыенцiрамi з'яўляюцца дабрыня i мiласэрнасць.
Гэтае свята раскрывае сутнасць хрысцiянства, напоўненага святлом i любоўю, i знамянуе сабой духоўнае абнаўленне кожнага чалавека, якi адкрыў сваё сэрца для веры.
Асаблiвая атмасфера гэтых дзён дорыць прыхаджанам глыбокую, непадробную радасць, умацоўвае iмкненне рабiць добрыя справы, акружаць клопатам родных, блiзкiх i тых, хто мае патрэбу ў спагадзе i падтрымцы.
Няхай Вялiкдзень прынясе ў вашы дамы i сем'i спакой, дабрабыт i вясеннi настрой.
Жадаю вам шчасця, моцнага здароўя i ўзаемаразумення.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?