Вы тут

Цёплае надвор'е чакаецца на гэтым тыдні


Цёплае надвор'е і ў асноўным без дажджоў чакаецца ў нас на гэтым тыдні, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Пачатак тыдня будзе вельмі цёплы, але ў сярэдзіне тыдня пахаладае. Зрэшты, тэмпературны фон усё роўна застанецца трохі вышэй за кліматычную норму, толькі па поўначы краіны — каля нормы. А сёння ўдзень надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага ціску. Чакаецца сапраўды цёплае, амаль летняе надвор'е. У другой палове дня пераважна ў паўночна-ўсходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы, на астатняй тэрыторыі будзе пераважна без ападкаў. Максімальная тэмпература паветра складзе 15—21 цяпла, па паўднёвым захадзе яно прагрэецца да 24 градусаў.

У сераду зноў пасвяжэе. У гэты дзень малаактыўны атмасферны фронт выкліча ў некаторых раёнах кароткачасовыя дажджы. На тэрыторыю краіны пачне паступаць больш халоднае паветра са Скандынавіі, у сувязі з гэтым чакаецца пахаладанне. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—8 цяпла, удзень — ад плюс 10 да плюс 15 градусаў. У паўднёвых раёнах будзе цяплей: уначы — плюс 9—12, удзень — 16—20 цяпла. Пад уплывам атмасферных франтоў уначы і раніцай у чацвер у некаторых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём з ростам атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, удзень павысіцца да плюс 10—16 градусаў. У паўднёвых раёнах уначы будзе 6—10 цяпла, удзень — ад плюс 17 да пюс
19 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу надвор'е будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага ціску. Уначы значна пахаладае. Чакаецца пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, удзень — 10—16 цяпла. У паўднёва-заходніх раёнах уначы будзе 5—8 цяпла, удзень — плюс 17—19 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Сонца прыпякае па-сур'ёзнаму

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.