Вы тут

Міла Джуканавіч перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Чарнагорыі


Вынікі выбараў абвясціла Дзяржаўная выбарчая камісія Чарнагорыі (ДВК) пасля апрацоўкі 97,23% бюлетэняў, паведамляюць інфармагенцтвы.


Фота: ria.ru

У першым туры Міла Джуканавіч атрымаў падтрымку 54,15% выбаршчыкаў. Бліжэйшы супернік Младэн Баяніч набраў 33,24% галасоў. Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах у Чарнагорыі склала 63,98%. На трэцім месцы ідзе адзіная жанчына-кандыдат Драгіня Вуксановіч з паказчыкам 8,19%.

Канчатковыя дадзеныя Дзяржаўная выбарчая камісія Чарнагорыі абвесціць ва ўстаноўлены для гэтага законам сямідзённы тэрмін.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.