21 красавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі "Спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь" пройдзе Дзень адкрытых дзвярэй.
Падчас мерапрыемства будучыя ліцэісты і іх бацькі наведаюць экскурсіі па спальных і вучэбных карпусах, спартыўных збудаванняў, сустрэнуцца з навучэнцамі і педагогамі, паглядзяць паказальныя выступленні, а таксама пазнаёмяцца з унікальным інавацыйна-адукацыйным цэнтрам бяспекі жыццядзейнасці.
Мерапрыемства адбудзецца на тэрыторыі Ліцэя МНС па адрасе: Гомельскі раён, Улукоўскі сельскі Савет, п. Ільіч, вул. Скавародзіна, д.1. Пачатак у 11.00.
Адпраўленне аўтобусаў 17 ад пл. Прывакзальнай Гомеля ў 10.30.
Сяргей РАСОЛЬКА
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?