Вы тут

"Нацыянальная літаратурная прэмія-2018". Заяўкі прымаюцца да 1 ліпеня


Заяўкі на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе "Нацыянальная літаратурная прэмія - 2018" прымаюцца да 1 ліпеня, паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.


Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца пісьменнікі - аўтары літаратурных твораў, выдадзеных у 2017 годзе. Конкурс праводзіцца па сямі намінацыях: "Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі", "Лепшы твор прозы", "Лепшы твор драматургіі", "Лепшы твор публіцыстыкі", "Лепшы дэбют", "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" і "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства".

Заяўкі прымаюцца ад фізічных асоб - аўтараў твораў або іх афіцыйных прадстаўнікоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецтваў, рэдакцый СМІ, арганізацый культуры, устаноў адукацыі і навуковых арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне мастацкай літаратуры і літаратуразнаўства.

Прызы - сімвалы конкурсу, дыпломы і грашовыя прэміі будуць уручаны пераможцам у час святкавання Дня беларускага пісьменства.

Заснавальнікамі конкурсу з'яўляюцца міністэрствы інфармацыі, культуры, адукацыі Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і грамадскае аб'яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.