Вы тут

«Алібаба» стварыла больш за 36,8 млн працоўных месцаў


Цягам мінулага года.


У 2017 годзе кітайскі гігант электроннага гандлю "Алібаба" стварыў больш 36,8 млн працоўных месцаў за кошт сваёй шырокай рознічнай экасістэмы. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Народнага універсітэта Кітая, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Такія гандлёвыя платформы "Алібаба", як Таабаа і Тmall, ахопліваюць больш за 500 млн спажыўцоў і стварылі прыкладна 14,05 млн працоўных месцаў у 2017 годзе, адзначаецца ў дакладзе. Такія галіны рознічнага продажу, як вопратка і тэкстыль, тавары хатняга ўжытку і бытавыя электрапрыборы, прадаставілі найбольшую колькасць працоўных месцаў. Набіраючы абароты рознічны анлайн-гандаль таксама спрыяў росту попыту на спецыялістаў у такіх сектарах, як навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія распрацоўкі (R & D), дызайн, вытворчасць і лагістыка, у якіх у сукупнасці было створана каля 22,76 млн працоўных месцаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.