Вы тут

Кітай пачаў комплексную падрыхтоўку касманаўтаў


Яны будуць праходзіць падрыхтоўку на выжыванне ў пустыні.


Цэнтр даследавання і падрыхтоўкі касманаўтаў КНР паведаміў аб правядзенні комплекснай падрыхтоўкі касманаўтаў, якія будуць прымаць удзел у місіях, звязаных з будучай касмічнай станцыяй Кітая, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Сярод задач, па якіх вядзецца падрыхтоўка, - працяглае знаходжанне на арбіце, рэгулярная дзейнасць у адкрытым космасе, работы па мантажы і рамонце  станцыі на арбіце. Складанасць названых місій мяркуе яшчэ большую дбайнасць у працэсе адбору і падрыхтоўкі касманаўтаў. Цяпер касманаўты вывучаюць тэхналогіі касмічных станцый, асновы выкарыстання механізаваных сродкаў і прынцыпы дзейнасці ў адкрытым космасе. Для адаптацыі да ўмоў космасу касманаўты здзяйсняюць апусканні. 

Акрамя таго, большы ўпор зроблены на фізічнай падрыхтоўцы і трэніроўцы вынослівасці. Пра гэта паведаміла намеснік галоўнага канструктара Цэнтра даследавання і падрыхтоўкі касманаўтаў КНР Хуан Вэйфэнь. Паводле яе слоў, у далейшым будучыя касманаўты таксама будуць праходзіць падрыхтоўку на выжыванне ва ўмовах пустыні і адпрацоўваць працэдуру выхаду з капсул. 

Як вядома, Кітай зараз распрацоўвае пілатуемую касмічную станцыю, стварэнне якой павінна пачацца на арбіце ўжо ў 2020 годзе. Увядзенне аб'екта ў эксплуатацыю запланавана прыкладна на 2022 год. У пачатку красавіка Кітай адзначыў 50-годдзе стварэння Цэнтра даследавання і падрыхтоўкі касманаўтаў КНР.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.