Вы тут

Як удасканаліць бізнес-ідэю?


Навукова-практычная канферэнцыя Міжнароднага конкурсу стартап-праектаў БДУ “BizTech BSU StartUp Contest” пройдзе з 24 па 27 красавіка ў БДУ.


На форуме выступяць прадстаўнікі ІТ-індустрыі з Беларусі, Расіі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Вялікабрытаніі і Германіі. Усяго запланавана абмеркаванне звыш 50 дакладаў. Таксама ў рамках мерапрыемства будуць арганізаваныя прэзентацыі і майстар-класы, прысвечаныя ўдасканаленню бізнес-ідэй і іх увасабленню ў міжнародны бізнес.

Слухачамі стануць каля 100 школьнікаў, студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадпрымальнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана. Гэта стартаперы-пачаткоўцы, праекты якіх у маі будуць прадстаўлены на II Міжнародным конкурсе стартап-праектаў “BizTech BSU StartUp Contest”. Удзел у канферэнцыі дазволіць аўтарам папярэдне ацаніць свае ініцыятывы, знайсці партнёраў з ліку прадстаўнікоў бізнэс-эліты, а таксама месца для стажыроўкі і працы.

БДУ сёлета падрыхтаваў больш за 20 наватарскіх ідэй. Іх аўтарамі з'яўляюцца прадстаўнікі эканамічнага факультэта, факультэтаў міжнародных адносін, радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, філасофіі і сацыяльных навук, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, а таксама Ліцэя БДУ.

Абарона праектаў і адбор фіналістаў адбудзецца 11 мая. Пераможцаў вызначаць 18 мая.

Арганізатарамі Міжнароднага конкурсу стартап-праектаў БДУ “BizTech BSU StartUp Contest” выступаюць эканамічны факультэт БДУ сумесна з Паркам высокіх тэхналогій.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.