Вы тут

Інфармацыі пра беларусаў сярод пацярпелых у Таронта няма


Інфармацыі аб грамадзянах Беларусі сярод пацярпелых у Таронта няма. Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным Twitter-акаўнце Міністэрства замежных спраў Беларусі.


"Паводле даных пасольства Беларусі ў Канадзе, інфармацыі аб грамадзянах Беларусі сярод пацярпелых у Таронта няма", - расказалі ў ведамстве.

Беларускія грамадзяне пры неабходнасці могуць звяртацца ў дыпмісію па тэлефоне +1-613-290-87-14.

Як паведамлялася, напярэдадні ў Таронта пры наездзе мікрааўтобуса на пешаходаў загінулі 10 чалавек, яшчэ 15 пацярпелі. Інцыдэнт не быў выпадковым ДТЗ. "Вадзіцель у Таронта наехаў на людзей наўмысна, але ўказанняў на тэракт на гэты час няма", - заявіў кіраўнік мясцовай паліцыі Марк Саўндэрс. Пры гэтым не выключаюцца ніякія версіі здарэння.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.