Вы тут

Дзіцячая чыгунка імя К.С. Заслонава адкрывае чарговы сезон


Дзіцячая чыгунка імя К.С. Заслонава Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі 29 красавіка адкрые свой 63-й сезон.


Першы цягнік "Сталічны экспрэс" адправіцца з перона станцыі "Заслонава" ў 11.00. Ён правязе пасажыраў па традыцыйным маршруце — ад станцыі "Заслонава" праз станцыю "Піянерская" да станцыі "Сасновы Бор" і назад. Перад адпраўленнем саставу ў 9.00 на станцыі пройдзе ўрачыстая лінейка юных чыгуначнікаў.

У гэтым годзе на працягу летняга перыяду кожную нядзелю на станцыі "Заслонава" пасажыры змогуць паглядзець канцэрт калектываў аматарскай мастацкай творчасці Мінскага палаца культуры і спорту чыгуначнікаў.

Да Дня Перамогі рыхтуецца асобная канцэртная праграма. Яна будзе арганізавана 9 мая на станцыі "Заслонава".

Цягнік Дзіцячай чыгункі "Сталічны экспрэс" у летнім сезоне 2018 будзе курсіраваць:

  • у маі — па суботах і нядзелях, а таксама ў святочныя дні з 11.00 да 16.40;
  • летам — па серадах, чацвяргах і пятніцах з 11.00 да 14.00, а па суботах і нядзелях — з 11.00 да 16.40;
  • у верасні — па суботах і нядзелях з 11.00 да 16.40.

Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце Дзіцячай чыгункі можна атрымаць па тэлефоне ў Мінску 267-25-22.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.