Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Зроблена ў СССР»

МІР, 2 мая

На долю Івана Шышова выпала нямала: раскулачванне бацькоў і калектывізацыя, голад, вайна, на франтах якой ён цудам уратоўваўся з палаючага танка...

У мірны час Іван ажаніўся, вывеў у дарослае жыццё двух сыноў і дачку і застаўся з жонкай дажываць век у вёсцы. Але аднойчы яе вырашылі пусціць пад затапленне для будаўніцтва новай ГЭС, і бацькоў забрала ў горад дачка. Старэйшы сын Шышовых, які ваяваў у Анголе, быў цяжка паранены, атрымаў інваліднасць і смешную пенсію. Малодшаму ж сыну трэба зрабіць нялёгкі выбар паміж партыйнай кар'ерай і каханнем... Сям'ю Шышовых чакае поўны набор «прывабных бакоў» 70-х, і толькі гонар, годнасць і мужнасць дапамогуць ім прайсці праз усе нягоды.


«Прыстойная сям'я здасць пакой»

«РТР-Беларусь», 5 і 6 мая

Камедыйная меладрама пра лёс трох жанчын, Ганны Васілеўны, яе дачкі Надзі і ўнучкі Жэні, якія жывуць разам і ўжо змірыліся з адсутнасцю «другіх палавінак».

Зрэшты, калі старэйшая з жанчын памылкова знаходзіць у сябе смяротную хваробу, яна вырашае ўладкаваць дачку ў надзейныя мужчынскія рукі і знаходзіць «праверанага» жаніха — пляменніка сваёй добрай сяброўкі. А каб Надзя раней часу не разгадала матулін план і не пачала адштурхоўваць навязанае шчасце рукамі і нагамі, Ганна Васілеўна ідзе на хітрасць: прапануе здаць адзін з пакояў кватэры, нібыта для таго, каб сабраць грошы на рамонт. Але ініцыятыўная ўнучка вырашае паскорыць працэс і самастойна дае аб'яву пра тое, што здаецца пакой...


«Як мы жылі на вайне»

«Беларусь 1», 5 і 6 мая

Мастацка-публіцыстычны праект Белтэлерадыёкампаніі, зроблены ў стылістыцы музычнага кіно 40—50-х гадоў мінулага стагоддзя, прысвечаны 73-й гадавіне Вялікай Перамогі і расказвае пра побыт фронту: работу цырульні, палявой кухні, лазні, пошты і г. д. Адмысловыя дэкарацыі для здымак былі ўзноўленыя на вялікім святлодыёдным экране, што дапамагло стварыць эфект прысутнасці і больш выразна перадаць атмасферу мінулай эпохі. 4-серыйны фільм з элементамі дакументальнай хронікі, успамінаў ветэранаў і тэатральных пастановак, па сутнасці, працягвае шматсерыйную стужку «Гумар на вайне», прадстаўленую на экранах два гады таму.

Загаловак у газеце: Фільмы пра лёсы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.