Вы тут

У Працоўны кодэкс плануецца ўнесці паняцце "адзінокі бацька"


У Беларусі плануецца ўнесці ў Працоўны кодэкс паняцце "адзінокі бацька", паведаміла начальнік галоўнага юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Валянціна Маслоўская ў інтэрв'ю газеце "Рэспубліка".


Цяпер пад такую класіфікацыю падпадае маці, якая не знаходзіцца ў шлюбе і выхоўвае непаўналетняе дзіця, звесткі пра бацьку якога ўнесены ў запіс акта аб нараджэнні дзіцяці са слоў маці. Новае паняцце закране большую катэгорыю асоб - маці, бацьку, усынавіцеляў і ўдачарыцеляў, а яшчэ тых, чые муж ці жонка пазбаўлены бацькоўскіх правоў, прызнаны недзеяздольнымі, аб'яўлены памерлымі, прызнаны адсутнымі без вестак.

Яшчэ адна з плануемых навел - увядзенне новай формы занятасці: дыстанцыйная работа з заключэннем працоўнага дагавора. Гэта выкананне працоўнай функцыі, вызначанай працоўным дагаворам, з выкарыстаннем камунікацыйных і інфармацыйных тэхналогій па-за месцам знаходжання наймальніка. "Такая праца не прадугледжвае вызначэнне рабочага месца. Для наймальніка плюс у эканоміі грошай на яго стварэнне. Для работніка - у свабодным і гібкім графіку. Новы падыход дасць магчымасць прапісваць у правілах унутранага працоўнага распарадку "работу па-за офісам". Работнік зможа выконваць заданні і перасылаць іх наймальніку па электроннай пошце, не трацячы пры гэтым час на дарогу. Вельмі зручна для жанчын, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей, а таксама для людзей з абмежаванымі магчымасцямі", - растлумачыла Валянціна Маслоўская. Новаўвядзенне датычыцца толькі той работы, якая можа выконвацца з выкарыстаннем ІТ-тэхналогій. Дыстанцыйная праца можа выкарыстоўвацца як у дробным бізнесе, так і на буйных дзяржпрадпрыемствах. Калі ў арганізацыі прыняты калектыўны дагавор, то яго палажэнні будуць таксама распаўсюджвацца на дыстанцыйных работнікаў. З усімі змяненнямі ў працоўных адносінах работнік будзе знаёміцца шляхам электронных сродкаў сувязі.

Таксама ў праект уключылі права наймальніка часова пераводзіць работніка на іншую работу на тэрмін да паўгода, але толькі са згоды самога работніка. "Прадугледжаны і варыянт пераводу да іншага наймальніка, - адзначыла Валянціна Маслоўская. - Пры часовым пераводзе працоўны дагавор, заключаны з работнікам, не спыняецца, а новы не заключаецца. Перавод рэгулюецца загадамі. Усе сацыяльныя гарантыі забяспечвае наймальнік, з якім заключаны працоўны дагавор". У перыяд работы ў іншага наймальніка работнік абавязаны падпарадкоўвацца правілам унутранага працоўнага распарадку, іншым дакументам, якія рэгламентуюць пытанні дысцыпліны працы іншага наймальніка, выконваць пісьмовыя і вусныя загады і распараджэнні іншага наймальніка. Той у сваю чаргу абавязаны забяспечыць работніку ўмовы працы. Такая форма занятасці дасць магчымасць у непрадбачаных сітуацыях хутка падабраць неабходных работнікаў. Напрыклад, у час уборачнай, калі адно сельгаспрадпрыемства дапамагае іншаму тэхнікай і рабочымі рукамі.

Яшчэ адна прапанова па ўнясенні змяненняў у Працоўны кодэкс - прадаставіць бацьку або айчыму водпуск па доглядзе дзіцяці. Такое права забяспечыць гендарную роўнасць. Неаплатны водпуск у колькасці 14 дзён прадастаўляецца на працягу паўгода пасля нараджэння дзіцяці. Работадавец будзе абавязаны прадаставіць такі водпуск.

Прадугледжваецца таксама забяспечыць права працаваць у час працоўнага водпуску па сумяшчальніцтве поўны рабочы дзень. Цяпер гэта не больш як палова рабочага часу, гэта значыць, 4 гадзіны. Напрыклад, педагог, які працуе летам у дзіцячым лагеры, пасля ўнясення змяненняў зможа працаваць там поўны рабочы час. З сумяшчальнікам можна будзе заключаць тэрміновы дагавор.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.