Вы тут

«Унікальны праект спалучае літаратуру і інтэрнэт-тэхналогіі»


Сёння былі падведзены вынікі ІІ тура дыстанцыйнага этапу Рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская літаратура», «Руская літаратура».


У мерапрыемстве прынімалі ўдзел школьнікі (9-11 класы) і навучэнцы 1-2 курсаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі з усіх рэгіёнаў рэспублікі.

Навукова-метадычную і тэхніка-тэхналагічную падтрымку ў арганізацыі і правядзенні інтэрнэт-алімпіяды забяспечвалі навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з прыцягненнем спецыялістаў навуковых арганізацый, навукова-метадычных устаноў, устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі і іншых арганізацый. Суправаджэнне турніраў алімпіяды праводзілася на інтэрнэт-рэсурсе olimp.adu.by.

Алімпіяда праходзіла ў два этапы: дыстанцыйны і вочны. Кожны этап уключаў два туры. Першы тур дыстанцыйнага этапу адбыліся 13 сакавіка, другі — 20 сакавіка. Туры вочнага этапу прашлі 26 красавіка. Пераможцам уручылі дыпломы і прызы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.