Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Ба­ла­да пра бом­бе­ра»

«Бе­ла­русь 1», 8—10 мая

Васьмісерыйная ваенная сага, знятая паводле аповесці Міхаіла Велера, прысвечаная авіятару Другой сусветнай — камандзіру 12-га гвардзейскага дальнебамбардзіровачнага авіяпалка Мікалаю Багданаву.

...Лётчык Грыўцоў, яго каханая дзяўчына, радыстка Каця, і штурман Лінько выпраўляюцца з асобным заданнем у тыл ворага. Аднак фашысты збіваюць самалёт. Усе трое членаў экіпажа цудам застаюцца ў жывых, але яны раскіданыя далёка адно ад аднаго і нічога не ведаюць пра лёс таварышаў. Але кожны з іх памятае пра важнасць атрыманага задання, і цяпер, няхай паасобку і ў глыбокім тыле ворага, кожны шукае свой шлях да мэты...


«Быў ме­сяц май»

«На­сталь­гія», 8—11 мая

У першыя дні пасля капітуляцыі Германіі група савецкіх салдат спынілася ў нямецкай вёсцы на ферме заможнага селяніна Рашке, які занадта радасна вітае перамогу савецкіх воінаў. Далёка не адразу яны разумеюць, што жывуць у доме пасобніка смерці многіх палякаў, які ўсімі сіламі спрабуе пазбегчы ўласнай смерці — і нарэшце ўцякае.

Фільм Марлена Хуцыева, зняты паводле апавядання «Пачым фунт ліха», у свой час шмат крытыкавалі. Але часта і хвалілі — напрыклад, за рэалістычнасць вобразаў (так, Пётр Тадароўскі, які ў юнацтве прайшоў франты Вялікай Айчыннай, здымаўся ў карціне ў сваёй форме і са сваімі баявымі ўзнагародамі). А перадусім — за асаблівы настрой чыстага шчасця і ў той жа час грознага папярэджання: вайна не канчаецца з апошнім стрэлам, яе сляды застаюцца ў памяці людской, а падзеі на нябачным фронце працягваюцца нават праз шмат гадоў...


«Бе­ла­рус­кі вак­зал»

АНТ, 9 мая

Героі фільма рассталіся летам 45-га на Беларускім вакзале. А сустрэліся праз чвэрць стагоддзя на пахаванні баявога сябра. Адзін з іх стаў дырэктарам завода, а другі — простым слесарам, былы сапёр перакваліфікаваўся ў журналіста, а радыст вывучыўся на бухгалтара. Але ўсе яны захавалі франтавое сяброўства, любоў да жыцця і здольнасць ахвяраваць сабой дзеля выратавання іншых... І што самае важнае — нават нягледзячы на чатыры перапынкі ў здымках (цэнзура лічыла вобразы дэсантнікаў занадта «негераічнымі»), рэжысёр Андрэй Смірноў, сын пісьменніка-франтавіка, зрабіў фільм такім пранізлівым і пераканаўчым, што самі акцёры прыгадвалі яго як вялікую творчую ўдачу, а гледачы палюбілі на доўгія гады.

Загаловак у газеце: Гэты Дзень Перамогі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.