22 Верасень, субота

Вы тут

На якую матэрыяльную дапамогу могуць разлічваць у Слаўгарадскім раёне?


На ліквідацыю наступстваў Чарнобыльскай катастрофы за 32 гады дзяржава накіравала 18,4 мільярда долараў. З іх палова непасрэдна на сацыяльную абарону насельніцтва, у тым ліку на льготы канкрэтным катэгорыям насельніцтва. У Слаўгарадзе, напрыклад, жанчыны, якія знаходзяцца ў адпачынку па даглядзе дзіцяці да трох гадоў, маюць права на 150-працэнтную дапамогу. А маладыя спецыялісты, якія прыязджаюць працаваць у раён, пры заключэнні кантракта на пяць гадоў могуць разлічваць на дапамогу ў памеры 200 базавых велічынь, пры наступным кантракце яшчэ на пяць гадоў — на 300.

Старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Язерская звярнула ўвагу на тое, што пры рэалізацыі гэтых ільгот узнікаюць праблемныя моманты.

— У пастанове Саўміна ад 30 лістапада 1998 года № 1842, дзе размова ідзе пра фінансавую дапамогу спецыялістам пры заключэнні кантрактаў у раёнах, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай АЭС, улічаны не ўсе катэгорыі, — паведаміла яна. — Імі не могуць скарыстацца дарожнікі, будаўнікі, спецыялісты па спорце, сацыяльнай сферы, некаторыя работнікі сельскай гаспадаркі. Напрыклад, аграном можа атрымаць гэтыя выплаты, а галоўны аграном, калі адносіцца да катэгорыі кіраўніка, не. Пры гэтым усе работнікі спажыўкааперацыі — ад грузчыка да кіраўніка — трапілі ў гэты спіс. У выніку дэфіцытныя кадры не вельмі ахвотна замацоўваюцца ў раёне. Няма льгот.

Што датычыцца падтрымкі жанчын, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, тут таксама ёсць праблемы. Гэта льгота дае права на працягу трох гадоў атрымліваць дапамогу ў памеры 150 % на падставе толькі рэгістрацыі. У выніку да нас прыязджаюць маладыя маці, каб зарэгістравацца. Самі жывуць у Мінску, Магілёве і атрымліваюць ільготу.

Загаловак у газеце: Навесці парадак з ільготамі

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.